Лю́двіг фон Фалькенха́ўзен (ням.: Ludwig Alexander Friedrich August Philipp Freiherr von Falkenhausen; 13 верасня1844, Губен — 4 мая1936, Гёрліц) — нямецкі генерал, барон. У 1917—1918 гадах быў генерал-губернатарам Бельгіі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на службу і быў прызначаны камандзірам вайсковай групы «Фалькенхаўзен» у складзе 6-й арміі генерала Рупрэхта Баварскага. У верасні 1914 года на базе яго групы створана армейскае ўпраўленне, камандзірам якога прызначаны Фалькенхаузен.
З красавіка 1916 года — начальнік Камандавання берагавой абароны Паўночнай Германіі. З жніўня 1916 года — камандаваў 6-й арміяй на поўначы Францыі. З 21 красавіка1917 года — генерал-губернатарБельгіі. Сышоў у адстаўку ў лістападзе 1918 года.