Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе IIІ Армейскай Інспекцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. Галоўнай задачай арміі, згодна с планам Шліфена, была падтрымка манёўра 1-ай арміі з мэтай абкружыць левы фланг французскай арміі каля Парыжу.
20 жніўня 2-ая армія аблажыла і 25 жніўня ўзяла ланцуг крэпасцяў вакол Намюра і ваявала супраць французскай 5-ай арміі пад камандаваннем генерала Шарля Ланрэзака ў бітвах пры Шарлеруа 23 — 24 жніўня 1914 года і пры Санкт-Квенціне 29 — 30 жніўня 1914 года.
2-я армія несла асноўны цяжар атацы саюзнікаў у бітве на Соме. З часам яна ўзмацнілася да такой ступені, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве досыць магутных арміі. Такім чынам, 19 ліпеня1916 года з правага (паўночнага) крыла 2-й арміі была сфармавана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыіФрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыіМакса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам Групы армій Гальвіца, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме.