Брэмен (ням.: Bremen) — самая маленькая федэральная зямля ў Германіі, якая складаецца з двух гарадоў — Брэмена і Брэмергафена, размешчаных у 60 км адзін ад аднаго і падзеленых тэрыторыяй іншай зямлі — Ніжняй Саксоніі. Буйны порт на паўночным захадзе Германіі на рацэ Везер.