Пачынаў кар’еру ў «Маладзечна», пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». З 2010 года выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцк» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сезон быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы.
У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 спачатку рэдка з’яўляўся на полі, але з верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2017 не меў рэгулярнага месца ў аснове, і ў снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].
У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клубам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак з верасня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].
Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 года перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[7]. У лютым 2020 года зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клуб у верасні 2021 года.