Дзмітрый Леанідавіч Мірончык
Нараджэнне
1976
Адукацыя
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мірончык .
Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976 , Беразіно ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіне . У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта .
Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі , а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.
22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя [ 1] .
31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве[ 2] .
Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 года[ 3] .
Зноскі
Спасылкі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Каралеўстве Швецыя
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Каралеўстве Нарвегія
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства Паслы