Дзень энергетыка
|
Тып
|
Прафесійнае свята
|
Устаноўлена
|
Указам Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1966 года
|
Дата
|
22 снежня
|
Дзень энергетыка — прафесійнае свята ўсіх работнікаў энергетычнай прамысловасці, якая ахоплівае выпрацоўку, перадачу і збыт спажыўцам электрычнай і цеплавой энергіі.
Адзначаецца штогод 22 снежня ў шэрагу краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў: Расійская Федэрацыя, Украіна[1], Беларусь[2], Арменія, Кыргыстан. У Казахстане прыпадае на трэцюю нядзелю снежня[3].
Не з’яўляецца выхадным днём.
Гісторыя свята
Упершыню прафесійнае свята Дзень энергетыка было уведзена ў Савецкім Саюзе Указ Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1966 года ў памяць пра дзень прыняцця плана Дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі на VIII Усерасійскім з’ездзе саветаў ў 1920 годзе[4].
Пазней, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР № 3018-Х ад 1 кастрычніка 1980 года «Аб святочных і памятных днях», у рэдакцыі Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР № 9724-XI ад 1 лістапада 1988 года «Аб унясенні змяненаў у заканадаўства СССР аб святочных і памятных днях», Дзень энергетыка ў Савецкім Саюзе афіцыйна стаў адзначацца ў трэцюю нядзелю снежня. Дадзены ўказ выклікаў масавае непаразуменне і ігнараванне сярод энергетыкаў, якія ў пераважнай большасці сваёй працягвалі адзначаць сваё свята менавіта 22 снежня.
У Беларусі прафесійнае свята Дзень энергетыка пачаў адзначацца штогод 22 снежня згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка № 479 ад 27 лістапада 1995 года «Аб устанаўленні свята — Дня Энергетыка»[5] (страціў сілу). У цяперашні час дата святкавання не змянілася, але рэгулюецца яна Указам Прэзідэнта Беларусі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года (у рэдакцыі ад 30 жніўня 2012 года) «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Значэнне свята
Дзень энергетыка — дзень прызнання заслуг работнікаў энергетычнай прамысловасці ў эканамічным развіцці, ва ўдасканаленні і падтрыманні паўсядзённага жыцця насельніцтва. Характэрна, што прафесійнае свята энергетыкаў прыпадае на адзін з самых кароткіх светлавых дзён у годзе — дзень зімовага сонцастаяння, калі праца энергетыкаў найбольш прыкметная ў Паўночным паўшар’і.
Зноскі
Спасылкі