На мікраскапічным узроўні цеплыня — кінетычная частка ўнутранай энергіі рэчыва, якая вызначаецца хаатычным рухам малекул і атамаў (т. зв. цеплавы рух), з якіх гэтае рэчыва складаецца.
Мерай інтэнсіўнасці руху атамаў, г. зн. цеплыні, з’яўляецца тэмпература.
Фізічныя канцэпцыі
Ажно да канца 18 стагоддзя цеплыню ўяўлялі як матэрыяльную субстанцыю. Лічылася, што тэмпература сістэмы вызначаецца колькасцю «каларычнай вадкасці» ці «цепларода», што ў ёй змяшчаецца. Б. Румфард (1751—1814), а пазней Дж. Джоўль(1818—1889) і іншыя тагачасныя фізікі абверглі «каларычную» тэорыю даказаўшы, што цеплыня нічога не важыць і існуе магчымасць атрымліваць яе ў любой колькасці проста за кошт механічнага церця[3].
Сучасная фізіка прытрымліваецца разумення цеплыні як энергіі руху атамаў і малекул рэчыва.
Прыкладамі экзатэрмічных рэакцый (хімічныя рэакцыі з выдзяленнем цеплыні) з’яўляюцца гарэнне і расшчапленне ежы. Амаль уся цеплыня, атрымліваемая Зямлёй забяспечваецца ядзернымі рэакцыямі, якія працякаюць у нетрах Сонца.
Канвекцыя — перанос цеплыні ў вадкасцях і газах, звязаны з рухам субстанцыі.
Цеплавое выпраменьванне — працэс выпраменьвання і распаўсюджання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і элементарных часціц.
Цеплыня ў жыцці чалавека
Чалавек выкарыстоўвае цеплыню на працягу ўсяго існавання цывілізацыі, цеплавая энергія так ці інакш прысутнічае абсалютна паўсюдна: ад функцыянавання энергетычных установак да прасцейшых мікраскапічных фізічных працэсаў.
Цеплыня адыгравае важную ролю ў тым ліку і ў функцыянаванні чалавечага арганізма. Энергія, якая атрымліваецца з расшчапленнем ежы ідзе на падтрыманне тэмпературы цела каля 36,7 ° С.
Чалавек лепей адчувае цеплыню, калі ў паветры ўтрымліваецца болей вільгаці. Напрыклад пры тэмпературы 30 ° С, але з 10 % вільготнасцю будзе здавацца, што тэмпература паветра ўсяго 28 °C. Але ўжо пры вільготнасці каля 90 % тэмпература адчуваецца як 40 °C.