Нарадзіўся ў Амаха, штат Небраска, под імем Леслі Лінч Кінг-малодшы ў сям’і бінзэсмена Леслі Лінч Кінга-старэйшага і студэнткі Дораці Аер Гарднер. Праз два тыдні пасля яго нараджэння яго маці, з-за алкагалізму і дамашняга гвалту мужа, збегла з сынам да сваіх бацькоў у горад Гранд-Рапідс, Мічыган, дзе будучы палітык і вырас. У 1917 Гарднер выйшла замуж за Джэральда Форда, які неафіцыйна ўсынавіў Леслі і вырасціў яго як свайго сына пад сваім імем (Форд-малодшы афіцыйна змяніў яго ў 1935).
У 1948 нечакана перамог дзеючага прадстаўніка ад 5-й акругі Мічыгана на рэспубліканскіх партыйных выбарах і быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў, дзе пазнаёміўся з Рычардам Ніксанам, з якім яны пасля сталі сябрамі. У 1949—1973 гг. член Палаты Прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1963 абраны старшынёй Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце Прадстаўнікоў, а з 1965 года лідар фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У 1963—1964 гг. быў членам камісіі Уорэна, якая расследавала забойства Джона Кенэдзі.
У час палітычнага крызісу («Уотэргейт») пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Спіра Агню з-за абвінавачванняў у карупцыі быў прызначаны на яго пасаду (зацверджаны на пасадзе Кангрэсам 6 снежня 1973), а пасля адстаўкі Рычарда Ніксана 9 жніўня 1974 г. стаў прэзідэнтам ЗША — адзіным чалавекам, які атрымаў гэту пасаду без удзелу ў выбарах. Адным з першых рашэнняў новага прэзідэнта стала памілаванне яго папярэдніка за любыя правапарушэнні, якой той мог зрабіць, — памілаванне выклікала значнае падзенне рэпутацыі Форда, але з цягам часу стала лічыцца верным рашэннем, якое дапамагло краіне хутчэй аправіцца ад Уотэргейта. Новым віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны лідар ліберальнага крыла рэспубліканцаў, былы губернатар штата Нью-ЁркНелсан Рокфелер.