Закары Тэйлар (1784 — 1850) — 12-ы прэзідэнтЗША, ён знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта з сакавіка 1849 года да самай сваёй смерці ў ліпені 1850 года. Да свайго прэзідэнцтва, Тэйлар быў кадравым афіцэрам у арміі Злучаных Штатаў, даслужыўся да звання генерал-маёра.
Слава Тэйлара як нацыянальнага героя з-за яго перамог у амерыкана-мексіканскай вайны дапамаглі яму выйграць выбары ў Белы дом, нягледзячы на яго расплывістыя палітычныя перакананні. Яго галоўным прыярытэтам на пасадзе прэзідэнта было захаванне Саюза, але ён памёр праз семнаццаць месяцаў сваёй пасады, не паспеўшы зрабіць чаго-небудзь ў пытанні рабства, якое вызывала напружанасць у Кангрэсе.
Біяграфія
Тэйлар нарадзіўся ў вядомай сям’і плантатараў, якія ў юнацтве мігравалі з захада Вірджыніі ў Кентукі. Тэйлар стаў афіцэрам арміі ЗША ў 1808 годзе і зрабіў сабе імя ў якасці капітана ў вайне 1812 года. Ён падняўся ў званні, пасля ўсталявання фартоў ўздоўж ракі Місісіпі і сустрэў ў 1832 годзе вайну Чорнага Ястраба ў званні палкоўніка. Яго поспехі падчас Другой Семінальскай вайны прыцягнулі ўвагу ўсёй краіны, і ён заслужыў мянушку «Стары грубы і гатовы».
У 1845 годзе, калі праходзіла анексія Тэхаса, прэзідэнт Джэймс Нокс Полк накіраваў Тэйлара у раён Рыа-Грандэ ў напярэдадні патэнцыйнай бітвы з Мексікай з-за спрэчнай тэхаска-мексіканскай мяжы. Мексікана-амерыканская вайна ўспыхнула ў маі 1846 года, і Тэйлар ў серыі бітваў прывёў амерыканскія войскі да перамогі, кульмінацыяй якіх была бітва пры Апала-Альта і бітва пры Монтэрэі. Ён стаў нацыянальным героем, і палітычныя клубы запрашалі яго прыняць удзел ў маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах 1848 года.
Партыя Вігаў даручыла Тэйлару весці кампанію, нягледзячы на яго невыразную платформу і адсутнасць цікавасці да палітыкі. Ён перамог на выбарах разам з дэпутатам кангрэса ЗША ад Нью-ЁркаМілардам Філморам, перамогшы кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі Люіса Каса і Уільяма Батлера Арланда. Як прэзідэнт, Тэйлар трымаўся на адлегласці ад Кангрэсу і яго кабінета, нават партыйная напружанасць пагражала падзяліць Саюз. Дэбаты з нагоды статусу кіравання буйных тэрыторый, атрыманных ў вайне, прывяла да пагрозы расколу боку Поўдня.
Нягледзячы на тое, што Тэйлар быў паўднёўцам і рабаўладальнікам, ён не настойваў на пашырэнні рабства. Для таго, каб пазбегнуць пытання, ён заклікаў пасяленцаў ў Нью-Мексіка і Каліфорніі абыйсці тэрытарыяльныя стадыі і праекты канстытуцый для новых штатаў, падрыхтоўваючы глебу для Кампраміса 1850 года. Тэйлар раптоўна памёр ад хваробы страўніка ў ліпені 1850 гады і адносна мала паўплываў на сепаратысткі падзел, які ў выніку прывёў да грамадзянскай вайны праз дзесяцігоддзе.
Крыніцы
↑ абLundy D. R. Zachary Taylor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.