Англа-амерыканская вайна 1812—1814, у амерыканскай гістарыяграфіі Вайна 1812, вайна між Вялікабрытаніяй і ЗША, якая вялася з 18 чэрвеня1812 па снежань 1814. Таксама вядома як «Вайна містэра Мэдзісана» і «Другая вайна за незалежнасць».
Прычыны вайны
Асноўнымі прычынамі вайны былі ўзмацненне ў пач. 19 ст. канкурэнцыі брытанскаму марскому гандлю з боку амерыканскага і рэакцыя Вялікабрытаніі (захоп амерыканскіх караблёў, якія вялі гандаль з Францыяй; захоп да 1810 Вялікабрытаніяй каля 4 тыс. натуралізаваных у ЗША маракоў, на думку брытанцаў — дэзерціраў) і палітыка экспансіі ЗША ў тагачасную брытанскую Канаду і рэакцыя Вялікабрытаніі (узбройванне Вялікабрытаніяй індзейцаў, якія нападалі на тагач. заходнюю мяжу ЗША). ЗША спынялі марскі гандаль з Еўропай ў 1807 і 1809. У пач. 1811 ЗША спынілі гандаль з Вялікабрытаніяй, фармальна ў адказ на кантроль брытанскім флотам амерыканскага марскога транспарту і гандлю з Еўропай.
Баявыя дзеянні
Не ведаючы, што брытанская блакада Францыі была знятая за 2 дні да таго, карыстаючыся абурэннем амерыканскага грамадства супраць брытанскай палітыкі на моры, а таксама не без разліку на лёгкую перамогу, Кангрэс ЗША абвясціў вайну Вялікабрытаніі 18.6.1812. Вялікабрытанія ў гэты час вяла вайну на іспанскім ТВД і на моры з Францыяй.
Гаспадарчыя вынікі пачатку вайны з ЗША для Вялікабрытаніі былі вельмі адчувальнымі. Ужо пасля спынення гандлю гадавы брытанскі экспарт у Паўночную Амерыку панізіўся з 11 да 2 млн. фунтаў стэрлінгаў, а тэкстыльная вытворчасць Брытаніі адчула вялікі недабор амерыканскай бавоўны; пасля пачатку вайны ў Манчэстэры працягвалі дзейнічаць толькі 6 тэкстыльных фабрык з 38, а заробкі ткачоў у Глазга панізіліся з 17 шыл. 6 пенсаў за тыдзень да 7 шыл. 6 пенсаў.
Вайна вялася з пераменным поспехам. Брытанскія войскі ўзялі Дэтройт16 жніўня1812. На працягу 1812 амерыканцам удалося дамагчыся пэўных поспехаў на моры: «Эсекс» захапіў «Алерта» 13 жніўня 1812, «Канстыт’юшн» патапіў «Гер’ера» 19 жніўня 1812, «Уосп» захапіў «Фроліка» 18 кастрычніка 1812, «Юнайтэд Стэйтс» перамог «Мацыдоніяна» каля Азорскіх астравоў25 кастрычніка 1812, «Канстыт’юшн» перамог «Джаву» 29 снежня 1812.
Пасля перамогі саюзнікаў над Напалеонам (1814) у Еўропе вызваліліся значныя сілы брытанскіх войскаў, якія да таго часу атрымалі вялікі ваенны досвед у іспанскіх кампаніях пад кам. Уэлінгтана, частку з іх з Бардо паслалі ў Амерыку.
Паводле дамовы ў Генце (падпісана 24 снежня 1814) было адноўлена даваеннае тэрытарыяльнае становішча.
8 студзеня1815 брытанскія войскі (каля 5300 чал.), якія не атрымалі звестак пра канец вайны, атакавалі амерыканскія ўмацаванні пад Новым Арлеанам. Брытанцы страцілі больш за 2000 чал., амерыканцы 71.
Цікавыя факты вайны 1812—1814 гадоў
Вядомы англійскі пісьменнік сэр Вальтэр Скот лічыў, што ледзь не патрапіў у амерыканскі палон, калі ў ліпені 1814 года знаходзіўся ў складзе навуковай экспедыцыі на Шэтлендскі і Аркнейскі архіпелаг:
«…лёс дазволіў нам мелькам убачыць удалечыні нешта падобнае на амерыканскі крэйсер. І такім чынам мы атрымалі магчымасць паразважаць, як бы мы выглядалі, калі б нас забралі ў палон і адвезлі ў Злучаныя Штаты.»[2]
У асеннія і зімовыя месяцы 1812-13 гг. флот ЗША атрымаў шэраг перамог над магутным брытанскім флотам. Амерыканскі флот шырока карыстаўся тактыкай захопу брытанскіх караблёў у Атлантычным акіяне і ў азначаны час захапіў 500 караблёў і ваенных, і гандлёвых[3].
24 жніўня1814 года брытанцы ажыццявілі рэйд на сталіцу ЗША Вашынгтон, спаліць прэзідэнтцкі палац, і прымусіць Мэдзісана збегчы ў Вірджынію[4]. Цікава, што назва «Белы дом» была дадзена рэзідэнцыі прэзідэнта Злучаных Штатаў менавіта пасля гэтага выпадка, бо сцены спаленага палаца перафарбавалі ў белы колер падчас рэканструкцыі.
Калі ішлі мірныя перамовы паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, некаторыя палітычныя дзеячы штатаў Масачусэтс, Род-Айленд, Канектыкут, Вермонт і Нью-Гэмпшыр сабраліся ў горадзе Гартфард (Канэктыкут) пратэставаць супраць працягу вайны з Брытаніяй. Дэлегацыя прадстаўнікоў Гартфардскага Сходу накіравалася ў Вашынгтон з патрабаваннямі ўнесці пэўныя папраўкі ў Канстытуцыю ЗША дзеля абмежавання ўлады прэзідэнта. Але калі дэлегаты прыехалі, вайна ўжо скончылася і прадстаўнікі Гартфардскага Сходу былі запляманы абвінавачваннем у непаслухмянасці законам краіны[5].
Падчас усёй вайны штат Новая Англія паспяхова гандляваў з ворагам[5].
Значэнне вайны
Пасля вайны 1812—1814 (альбо 1815) гг. адносіны Вялікабрытаніі і ЗША паступова пачалі паляпшацца. ЗША адмовілася ад сваіх планаў па заваяванню Канады, а Вялікабрытанія — ад жадання вярнуць паўстаўшыя 13 калоній. Сучасныя саюзныя адносіны паміж гэтымі англамоўнымі дзяржавамі былі б, напэўна, немагчымымі, калі б у снежні 1814 г. мірнае пагадненне не расставіла ўсе кропкі над «і».