Унук Уільяма Д. Конара (1864—1944), у 1907—1909 гадах намесніка губернатара Вісконсіна. Скончыў Карлтан-Каледж (1942) у Мінесоце са ступенню бакалаўра і з таго часу служыў у ВМС ЗША. У 1946—1952 гадах быў пераемнікам свайго бацькі ў Сенаце ЗША ад Вісконсіна, з 1952 — дэпутат у Палаце прадстаўнікоў ЗША. Прэзідэнт Рычард Ніксан у 1969 годзе прызначыў яго міністрам абароны ў сваім кабінеце.
Лэйрд заклікаў Ніксана працягнуць палітыку в’етнамізацыі, т.б. практыкі прыцягнення в’етнамцаў да ўдзелу ва В’етнамскай вайне. Для падтрымкі войскаў Паўднёвага В’етнама ў 1972 годзе пачаў праект «Enhance Plus», які даў кароткачасовыя станоўчыя вынікі.