Палата Прадстаўнікоў ЗША (англ.: The United States House of Representatives) — ніжняя палата Кангрэсу ЗША. У ёй прадстаўлены кожны штат прапарцыйна колькасці насельніцтва. Колькасць месцаў у палаце пастаянная і складае 435, хоць Кангрэс мае права змяняць колькасць месцаў. Кожны прадстаўнік штата займае сваё месца на працягу двухгадовай кадэнцыі і можа быць перавыбраны неабмежаваную колькасць разоў. Кіраўніком палаты з'яўляецца спікер, які выбіраецца членамі палаты.
Складанне і паўнамоцтвы кангрэса ўстаноўлены ў першым артыкуле Канстытуцыі ЗША. Пры гэтым не выкарыстоўваюцца паняцці верхняя і ніжняя палаты. Асноўнай функцыяй Палаты з'яўляецца прыняцце федэральных законаў, гэта значыць такіх законаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх штатаў. Білі, прынятыя ў Палаце, таксама праходзяць абмеркаванне ў Сенаце і візаванне Прэзідэнтам, перш чым стануць законам.
Гл. таксама
- ↑ а б GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ а б в г Open ISNI for Organizations Праверана 4 студзеня 2021.