У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Маньяні.
Джавані-Натале Маньяні |
---|
італ.: Giovanni Natale Magnani лац.: Joannes Natalis Magnani польск.: Jan Natalis Magnani |
Дата нараджэння |
25 снежня 1747(1747-12-25) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
22 кастрычніка 1794(1794-10-22) (46 гадоў) |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці |
святар |
Месца працы |
|
Джавані-Натале Маньяні (італ.: Giovanni Natale Magnani, лац.: Joannes Natalis Magnani, польск.: Jan Natalis Magnani; 25 снежня 1747, Балоння, Італія — 22 кастрычніка 1794, Полацк[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 29 кастрычніка 1763 г. у Венецыянскай правінцыі[1]. У 1783 г. або ў 1784 г. пераехаў на Беларусь[2]. Прафесар этыкі і натуральнага права ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784—1785). 15 жніўня 1785 г. склаў апошнія зарокі[3]. У 1785—1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў Полацку[1], браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[4].
У 1787—1788 гг. — выхавацель сына беларускага генерал-губернатара Пятра Багданавіча Пасэка[1] (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі[3]). Прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1788—1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789—1793), сакратар правінцыяла Гераніма Віхерта ў Оршы (1793—1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых[1].
Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» Іосіфа Флавія і казанні Пятра Скаргі[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 134.
- ↑ а б Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1788. Архівавана 4 снежня 2017.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.
- ↑ Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 269.
Літаратура
- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.