У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Гута.
Гу́та[1] (трансліт.: Huta, руск.: Гута) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 29 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 5 вяскоўцаў.
У 1968 годзе далучана суседняя вёска Дзедзін.
Інфраструктура
Працуюць калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, пачатковая школа, бібліятэка, магазін.
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|