У 1878—1888 гг. каля вёскі быў пабудаваны форт № 5, каб удасканаліць умацаванне Брэсцкай крэпасці адпаведна зменам, што адбыліся ў ваеннай тэхніцы. У 1889 годзе працавалі школа граматы, народнае вучылішча, у якім вучыліся 71 хлопчык і 5 дзяўчынак. Размяшчалася кватэра паліцэйскіх ураднікаў. Паводле перапісу 1897 годзе сяло, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Побач размяшчалася аднайменная вёска, дзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта»; сярэдняя школа, у якой у 1970—80-я г. працаваў вучэбна-вопытны ўчастак. 21 вучань быў удзельнікам ВДНГ, 7 з іх атрымалі значок «Удзельнік ВДНГ».
З 1 чэрвеня2007 года ўключана ў склад горада Брэста. У студзені 2008 года гарадскія ўлады апублікавалі праект забудовы гарадскога раёна Валынка-Гершоны.
Інфраструктура
Клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, 2 магазіны. Размешчана Брэсцкая перасоўная механізаваная калона.
Працуе сумеснае прадпрыемства па вытворчасці металадахоўкі «Брэстсталь». Паблізу вёскі радовішча глін (4,8 млн м³).