Гера — самая магутная з багінь Алімпа, але і яна падпарадкоўваецца свайму мужу Зеўсу. Часта яна выклікае ў мужа гнеў, у асноўным сваёй рэўнасцю. Сюжэты шматлікіх старажытнагрэчаскіх міфаў будуюцца вакол бедстваў, якія Гера насылае на палюбоўніц Зеўса і іх дзяцей. Так, яна наслала атрутных змей на востраў, дзе жыла Эгіна і яе сын ад Зеўса, Эак. Гера таксама загубіла Семелу, якая нарадзіла бога Дыяніса ад Зеўса.
Увядзенне культу багіні Геры на Пелапанесе паданні прыпісваюць Фаранею.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.