Понт (ад грэч.Ποντους[крыніца?] — «мора») — бог унутранага мора, старажытнае перадалімпійскае бажаство, сын Геі (багіні зямлі) і Эфіра (бог паветра). Гесіёд у Тэагоніі кажа, што Гея спарадзіла Понта без бацькі. Для Гесіёда Понт з’яўляецца нечым вялікім, чым персаніфікацыяй Мора.
З Геяй ён з’яўляецца бацькам марскога старца Нярэя і Таўманта, небяспечнага марскога Форкія і яго сястры-жонкі Кето, і «моцнай багіні» Эўрыбіі.
Параўноўваецца з марскім тытанамАкіянам, які быў больш прызнаваемы сярод грэкаў, чым Понт.