Танатас мае жалезнае сэрца і ненавісны багам. Ён — адзіны з багоў, які не любіць дарункі. Культ Танатаса існаваў у Спарце.
Танатас часцей за ўсё адлюстроўваўся крылатым юнаком са згашанай паходняй у руцэ. Намаляваны на куфры Кіпсела як чорны хлопчык побач з белым хлопчыкам Гіпнасам[4]. Яму прысвечаны LXXXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Алкестыда» (у перакладзе Аненскага «Дэман Смерці»).
Зноскі
↑Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.491, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.377