Горад Спарта стаяў на рацэ Еўрот. Тэрыторыя дзяржавы каля 1000 г. да н.э. была заваяваная дарыйцамі, якія частку старых жыхароў-ахейцаў ператварылі ў перыекаў (палітычна бяспраўных, але па-грамадзянску вольных), частку ў ілотаў (дзяржаўных рабоў); самі дарыйцы склалі панавальнае саслоўе спартыатаў.
Сучасны горад Спарта закладзены ў 1834 годзе. Адміністрацыйны цэнтр нома Лаконія. 14,5 тысяч жыхароў (1981). Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна даліны р. Эўротас. Дробныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, тытунёвай і хімічнай прамысловасці.
Культура
Асноўнымі славутасцямі сучаснай Спарты з'яўляюцца размешчаныя ў яе наваколлях руіны Старажытнай Спарты. Захаваліся фрагменты антычных будынкаў VII стагоддзя да н.э. — II стагоддзя н.э.: Акропаль з храмам Афіны (VI у. да н.э.), храмы (7-5 стст. да н.э.), тэатр (1-2 стст. н.э.).
Камп’ютарныя гульні
У Rome: Total War Спарта выступае сталіцай грэчаскай дзяржавы 200-ых гадоў да н.э.