Георгій Аляксандравіч Аксянёнак
Георгій Аляксандравіч Аксянёнак (18 лістапада 1910, Полацк — 26 лютага 1989) — юрыст, прафесар. БіяграфіяУ 1935 годзе скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў у Галоўнай ваеннай пракуратуры Чырвонай Арміі, пракуратуры СССР, быў выкладчыкам Ташкенцкага юрыдычнага інстытута, загадчыкам сектара прававых праблем кіравання сельскай гаспадаркай Інстытута дзяржавы і права АН СССР. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР», а ў 1955 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Зямельныя праваадносіны ў СССР». З 1956 года — прафесар Вышэйшай школы МУС СССР. З 1966 года з’яўляецца членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. Навуковая дзейнасцьГ. А. Аксянёнкам апублікавана больш за 200 навуковых прац, многія з якіх маюць фундаментальны характар. Найбольш значныя з іх: «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР» (1950), «Зямельныя праваадносіны ў СССР» (1958), «Прававое становішча калгасаў у СССР» (1963), «Крытыка сучасных буржуазных аграрна-прававых тэорый» (1972). Распрацоўваў праблемы зямельнага, воднага, грамадзянскага і калгаснага права[4]. УзнагародыЗноскіЛітаратура
|