Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям’і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.
Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.
Зноскі
↑ абHenry Fonda // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.