У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аўсяннікаў.
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў |
Дата нараджэння |
19 лютага 1935(1935-02-19) (89 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
акцёр |
Гады актыўнасці |
з 1957 |
Тэатр |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
IMDb |
ID 0654037 |
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (нар. 19 лютага 1935(1935-02-19), Магілёў) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1974). Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)
Біяграфія
У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). З 1957 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Напачатку выконваў эпізадычныя ролі і набыў у іх папулярнасць як майстар эпізода. Вызначаўся таксама на ролі, якія раней іграў Глеб Глебаў: Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Максім («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона).
Як пісала А. Савіцкая, народнасць, сакавітасць гумару і моўнай пластыкі, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнка, выразная міміка найбольш ярка выявілііся ў нацыянальным рэпертуары і перш за ўсё ў п’есах Макаёнка: Дзед Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Святая прастата»), а ўпершыню з выключнай сілай у ролі Цярэшкі Калабка («Трыбунал»), якая прынесла акцёру сапраўднае прызнанне і вядомасць.
Таксама здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках «Тэатр купца Япішкіна» (купец Япішкін), «Плач перапёлкі» (Брава-Жыватоўскі), тэлевізійным фільме-спектаклі «Трыбунал», серыяле «Каменская», камедыі «Свежына з салютам» і інш.
У 2020 годзе застаўся сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Аўсяннікаў асудзіў пратэсты, калег, якія звольніліся, і вывешванне на будынку тэатра бела-чырвона-белых сцягоў[1]:
|
Калі міністр у Купалаўскі прыязджаў, на фасад вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Ведаеце, я калі бачу яго… Вось вы памятаеце, як яўрэяў пад ім расстрэльвалі? А я памятаю, сам бачыў. Бо гэты сцяг прыдуманы ў 1918 годзе, калі была Беларуская Рэспубліка абвешчаная. Потым яго прыбралі, межы перанеслі, потым у акупацыю з'явіўся зноў…
|
|
Званні і ўзнагароды
Лепшыя ролі
- Дзед Цыбулька, Стары, Цярэшка Калабок, Антон Бусько («Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Трыбунал», «Пагарэльцы» А. Макаёнка),
- Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы),
- Бобчынскі («Рэвізор» М. Гогаля),
- Дармядонт, Юсаў («Позняе каханне», «Даходнае месца» А. Астроўскага),
- Сорын, Чэбутыкін («Чайка», «Тры сястры» А. Чэхава),
- Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота),
- Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы),
- Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага),
- Дубадзел («Людзі на балоце» паводле І. Мележа),
- Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона),
- Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава),
- Блазан («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра),
- Фама Апіскін («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага),
- Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча),
- Старшыня («Паехалі!..» М. Захаранкі паводле твораў М. Крапіўніцкага),
- Янка («Там і тут» Д. Кавачэвіча),
- Пісана («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі),
- Стэфана («Бура» У. Шэкспіра),
- Мурашка («Мудрамер» М. Матукоўскага, Дзяржаўная прэмія Беларусі),
- Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева),
- Ермалаеў («Апошняе спатканне» А. Галіна),
- Пірам («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата),
- Рамеснік («Князь Вітаўт» А. Дударава),
- Скрыпач Мілер («Каварства і любоў» Ф. Шылера),
- Гарошка («Тутэйшыя» Я. Купалы).
Ролі ў бягучым рэпертуары
- Пранцысь Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы)
- Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема)
- Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага)
- Сабакевіч («Чычыкаў» паводле М.Гогаля)
- Дзед Курыла («Сымон-музыка» Я.Коласа)
- Васіль («Вечар» А.Дударава)
- Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
- Равуноў-Каравулаў («Вяселле» паводле А.Чэхава)
- Ураднік («Хам» Э.Ажэшкі)
- Кучэра («Не мой» паводле А.Адамовіча)
- Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
Крыніцы
Літаратура
- Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч Архівавана 21 кастрычніка 2011. // сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — Эл.рэсурс kupalauski.by
- Орлова Т. Неглазированный артист/ Орлова Т. Театральная критика нового времени. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010. — С. 41-43.
- Савіцкая А. А. Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., БелЭН, 2002. — С. 67-68.
Спасылкі