Брама неўміручасці — камедыйная п’еса, напісаная К. Крапівой у 1974 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатра ў 1974 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім. Мастакамі-пастаноўшчыкамі былі Барыс Герлаван і Пётр Захараў[1]. Музыку да спектакля напісаў Сяргей Картэс, словы песень склаў А. Вольскі.
Сюжэт
П’еса паўстала пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча, у ёй закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[2].
Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя[3].
Акцёры
Узнагароды
У 1974 годзе п’еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы і дзяржаўную прэмію БССР.
Зноскі
Спасылкі