Навуковыя працы па фізіялогіі хворых раслін, сістэматыцы грыбоў. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказаў магчымасць засвойвання раслінамі вуглекіслаты, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы.
Біяграфія
Сям’я і дзяцінства
Дзед Васіля Купрэвіча меў невялікі кавалак зямлі ў в. Кальнікі[6], які не мог пракарміць сям’ю, таму бацька Купрэвіча, Феафіл Лявонавіч, быў вымушаны ўладкавацца на працу лесніком да графа Любенскага і пераехаць разам з жонкай Матронай Паўлаўнай і сваімі 4 сынамі[7][8] ў в. СафіёўкаАршанскага раёна[9]. Бацька браў сына з сабою ў лес на абходы. Менавіта там хлопчык атрымаў першыя веды пра грыбы і расліны[9].
Пасля навучання ў вясковай школе в. Дзевіна з 1906[9] па 1910 год Купрэвіч паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча ў Смалянах (Аршанскі павет, Магілёўская губерня)[10]. Пасля заканчэння школы ён атрымаў спецыяльнасць агранамічнага старасты, але тым часам да юнака прыйшло разуменне, што яго не прываблівае праца на пана[9].
В. Ф. Купрэвіч любіў чытаць і шмат часу праводзіў з кнігамі[9], асабліва яму падабаліся аповяды пра падарожжы, мора і далёкія краіны[9], што і вызначыла яго далейшыя жыццёвыя крокі.
Маладосць
Па сканчэнні Смалянскай вучэльні ў 1913 г. паступае ў школу юнгаў у г. Пецярбургу, потым у матроскую гімназію ў Гельсінгфорсе (Вялікае княства Фінляндскае). Захаваўся выдатны атэстат Купрэвіча і добрыя водгукі пра яго адказнасць і ўважлівасць да вучобы[10]. У канцы навучання з нагоды пачатку імперыялістычнай вайны юнакі былі накіраваныя на баявыя караблі[9].
Пасля здачы іспыту на артылерыста ў 1915 годзе у званні старшыны Купрэвіч загадваў кармавымплутонгамэскадранага мінаносца «Самсон(руск.) (бел.» пры баях з нямецкім флотам у Рыжскім заліве, удзельнічаў у Маанзундскай абароне (1917), у час кастрычніцкіх падзей быў на баку бальшавікоў, разам з усёй камандай мінаносца «Самсон» прымаў удзел у штурме Зімняга Палаца ў кастрычніку 1917 года[11]. У красавіку 1918 года некалькі караблёў Балтыйскага флоту, у тым ліку і «Самсон» знаходзіліся ў лядовым паходзе[9][12].
Калі, паводле Брэсцкага міру, Фінляндыя аддзялілася ад Расіі, Васіль Феафілавіч кінуў вучобу і накіраваўся ў Кранштат[8].
Марскія паходы падарвалі здароўе Купрэвіча, ён быў паранены і пасля лячэння ў шпіталі дэмабілізаваны і вярнуўся дахаты[8][9].
У чэрвені 1918 года ўладкаваўся настаўнікам Кляннікаўскай школы, затым выкладчыкам прыродазнаўства і хіміі ды загаднікам беларускай 7-гадовай школы ў Смалявічах[12].
У 1925 г. атрымаў ганаровы дыплом сельскагаспадарча-рамесніцкай выставы за складанне зёльніка насення пустазелляўСмалявіцкага раёна. З 1926 года ў краязнаўчых часопісах пачынаюць з’яўляцца яго першыя нататкі як педагога і метадыста[9]. Працуючы ў школе, В. Ф. Купрэвіч з 1928 па 1931 год адначасова завочна навучаўся на спецыяльным факультэце аддзялення аграбіялогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў Маскве і скончыў яго ў 1931 годзе[9].
Купрэвіч праходзіў выкладчыцкую перападрыхтоўку ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, ён таксама стаў адным з першых аспірантаў АН БССР, працаваў у галіне фізіялогіі раслін, аспірантуру праходзіў у Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР ў Ленінградзе ў 1931-1934. Паралельна з аспірантурай В. Ф. Купрэвіч выкладаў у Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Ён працаваў над фізіялогіяй раслін, сістэматыкай грыбоў. Выставіў гіпотэзу пра прагрэсіўную рэдукцыю і спецыялізаваны энзімны механізм паразітычных грыбоў у час іх эвалюцыі[12]. У 1934 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам У. А. Траншэля(руск.) (бел.[14] па тэме «Да фізіялогіі хворай расліны. Фізіялагічныя дадзеныя пра шкоднасць некаторых грыбных і вірусных захворванняў культываваных раслін» і прыехаў у Мінск.
Умовы для працы былі не вельмі спрыяльнымі і Купрэвіч пераехаў у Ленінград на працу ў Батанічны інстытут АН СССР[9].
Вялікая Айчынная вайна
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і блакады Ленінграда В. Ф. Купрэвіч, адправіўшы жонку і сына-школьніка ў эвакуацыю, застаецца ў абложаным горадзе[9]. Ён піша родным: «Я жыву цяпер у поўнай адзіноце. Уначы ў пакоі халодна. Тапіць печку няма чым. Учора перад нашым домам упаў самалёт. Хатка ацалела, толькі вокны і дзверы павыляталі. На шчасце, пажар не паўстаў. Страты панеслі аранжарэі. Ратуем расліны»[15].
Купрэвіч удзельнічаў у супрацьпаветранай абароне Батанічнага інстытута і саду, за што быў узнагароджаны медалём за ўдзел у гераічнай абароне Ленінграда[16].
Як прадстаўнік мясцкама інстытута, Купрэвіч прадпрымае ўсе меры для выратавання каштоўных калекцый раслін і элітнага насення, напрыклад, ён забраў дамоў цеплалюбівыя мексіканскія кактусы, каб «грэцца разам»[9][15].
У дні, калі ўвесь горад пакутаваў ад голаду, Купрэвіч працаваў над доктарскай дысертацыяй «Фізіялогія хворай расліны ў сувязі з агульнымі пытаннямі паразітызму»[9] і абараніў яе 20 лістапада 1941 года[13]. Рыхтуючы дысертацыю, Васіль Феафілавіч прааналізаваў 178 навуковых прац айчынных і 554 працы замежных біёлагаў. Напісаў свае 22 навуковыя працы[13].
Супрацоўнікі Батанічнага інстытута, якія засталіся ў жывых, эвакуіруюцца па «дарозе жыцця» 8 лютага 1942. Васіль Феафілавіч пры росце прыкладна метр дзевяноста важыў усяго 48 кілаграмаў[15].
Купрэвіч быў эвакуіраваны ў Казань (Татарстан), затым у Сыктыўкар (Комі) і Таджыкістан. Увесь гэты час Купрэвіч не пакідае сваёй навуковай дзейнасці. Падчас эвакуацыі ён працуе над вывучэннем хвароб вінаграду[9]. У Казані Васіль Феафілавіч вёў фларыстычныя і батанічныя працы ў складзе аграбіялагічнага аддзела (заг. аддзела С. А. Каспарава). У гэтым аддзеле распрацоўвалася тэма «Біяхімічнае і фізіялагічнае абгрунтаванне паводзін сельскагаспадарчых культур у перыяд вегетацыі і захоўвання»[17].
У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты жорстка расправіліся з бацькамі Васіля Феафілавіча. У 1942 годзе бацька быў па-зверску забіты на вачах Матроны Паўлаўны. У 1944 г. ад ран і голаду памерла маці — Матрона Паўлаўна[18].
Адкрыў існаванне глебавых энзімаў, якімі апартуністычна сілкуюцца вышэйшыя расліны праз свае каранёвыя сістэмы. Абгрунтаваў магчымасць практычнага выкарыстання актыўнасці глебавых энзімаў, заснаваў новы кірунак глебазнаўства — глебавую энзімалогію[12].
У 1966 годзе выйшла кніга «Почвенная энзимология» (бел.: «Глебавая энзімалогія»), якая пабольшыла даследаванні ў гэтай галіне. Гэтая праца В. Ф. Купрэвіча атрымала высокую ацэнку і шырокую падтрымку ў навуковых колах. У сваёй кнізе Купрэвіч дае поўнае вызначэнне прадмета глебавай энзімалогіі як навукі. Гэта дае магчымасць казаць пра Васіля Купрэвіча як пра заснавальніка новага кірунку ў біялогіі і біяхіміі глебы[9].
На думку[20]У.С. Губарава(руск.) (бел., В. Ф. Купрэвіч адыграў вырашальную ролю ў станаўленні навуковых даследаванняў на Беларусі.
Навуковая дзейнасць В. Ф. Купрэвіча была вядомая і за межамі СССР. Ён удзельнічаў у працы Міжнароднага батанічнага кангрэса ў Парыжы ў 1954 годзе. У 1955 Васіль Феафілавіч ўзначаліў дэлегацыю БССР на міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі. Пазней, у 1958—1960 гг., В. Ф. Купрэвіч ў складзе парламенцкай групы наведаў Вялікабрытанію, Бельгію, Бразілію і Афрыку[9].
Купрэвіч — аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій[21]. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук.
В. Ф. Купрэвіч абгрунтаваў старэнне і смерць як працэс нарастання парушэнняў міжклеткавых узаемадзеянняў, што прыводзіць да дэзінтэграцыі структуры і парушэння функцый біялагічнага аб’екта, што ў канчатковым выніку прыводзіць да смерці. З гэтых пазіцый акадэмік В. Ф. Купрэвіч разглядаў смерць не як агульна-біялагічны працэс, а як свайго роду захворванне, супраць якога можна знайсці лячэнне[7].
Васіль Феафілавіч Купрэвіч спрабаваў даследаваць такую з’яву, як працягласць чалавечага жыцця (пры гэтым ён абапіраўся на працы такіх навукоўцаў як А. Вейсман і Іван Паўлаў). Купрэвіч зрабіў выснову, што механізм смерці паўстаў у працэсе эвалюцыі[8].
Філасофскія даследаванні
Купрэвіча-філосафа адносяць да прадстаўнікоў рускага касмізму. Філасофскія працы Купрэвіча прысвечаныя праблеме жыцця і яго індывідуальнага канца. Ён прытрымліваўся таго пункту погляду, які праводзіў Фёдараў яшчэ ў канцы XIX стагоддзі: смерць не першапачатковая ў прыродзе, яна з’явілася прыстасавальным эфектам, выпрацаваным у працэсе эвалюцыі. Але ў чалавеку гэты найэфектыўнейшы механізм удасканалення роду — праз змену пакаленняў — не проста вычэрпвае сябе, праз яго ўжо не дасягаецца міжвольнага прагрэсу, бо ўступае актыўная сіла, якая пераўтварае свет і сябе — розум, які самой сваёй існасцю патрабуе асабістага і бясконцага ўдасканалення. Бо смерць больш усяго непрымальная менавіта з пункта погляду асобы, надзеленай пачуццямі і свядомасцю. Купрэвіч разумее, што ўсведамленне непазбежнасці смерці, адчуванне бяссілля перад безданню, у якой бясследна знікаюць жывыя, якія адчуваюць, думаючыя істоты, нараджае ўнутраны трагізм свядомасці і існаванні чалавека, які можа і павінен быць пераадолены.
Рэдактарская праца і грамадская дзейнасць
В. Ф. Купрэвіч быў галоўным рэдактарам наступных выданняў: «Ботанический журнал» (1959—1966), «Микология и фитопатология» (1967—1969), «Доклады АН БССР» (1952-69)[12].
Васілій Феафілавіч Купрэвіч з вялікай цікавасцю ставіўся да фатаграфіі і спрыяў стварэнню фотаклуба «Мінскага таварыства фатографаў-аматараў», з 1927 года ён быў абраны яго ганаровым старшынёй[22]. Таксама ў рукапісах Купрэвіча захаваліся малюнкі, выкананыя яго рукой[23].
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы захоўваецца асабісты архіў В. Ф. Купрэвіча, які складаецца з 2405 адзінак захавання. Ён быў перададзены Алегам Васільевічам Купрэвічам, сынам акадэміка, у 1989 годзе[24].
Дэпутат ВС БССР (1951—1955) і СССР (1954—1969)[12].
Некаторыя біялагічныя віды, апісаныя В. Купрэвічам
В. Ф. Купрэвіч апісаў 179 відаў паразітарных і сапрафітных грыбоў канюшыны і люцэрны (1954) і 180 відаў іржавых грыбоў, якія наносяць шкоду хлебным злакам і дзікарослым карысным раслінам (1957)[25][26].
Валянцін Пікуль згадаў мужнага камандора Васіля Купрэвіча у сваім рамане «Маанзунд»[13].
Распавядаючы пра свой фільм «Касмічная адысея» у 1968 годзе, Стэнлі Кубрык прывёў словы Купрэвіча: «Я перакананы, што мы знойдзем спосаб адключыць механізмы старэння клетак»[27].
С. Ц. Канёнкаў(руск.) (бел. стварыў скульптурны партрэт Васіля Феафілавіч, які захоўваецца ў зборы Смаленскага музея С. Т. Канёнкава[7]. Пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча паўстала класічная п’еса «Брама неўміручасці» вядомага беларускага паэта Кандрата Крапівы, у якой закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[7].
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы, званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1967)[12], два ордэны Леніна (1967, 1969), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957), «Знак Пашаны» (1953), медалі.
Ацэнкі і памяць
Імем В. Ф. Купрэвіча быў названы цеплаход савецкага гандлёвага флоту «Акадэмік Купрэвіч»[28], яго імя наданае Інстытуту эксперыментальнай батанікі[12], вуліцы ў Мінску, гімназіі і вуліцы ў Смалявічах. У гімназіі створаны мемарыяльны музей акадэміка В. Ф. Купрэвіча. Стужачку пры адкрыцці музея перарэзаў яго сын, генерал-маёр Алег Васільевіч Купрэвіч[29][30].
Да 115-годдзя была арганізавана выстаўка «Акадэмік Купрэвіч (да 115-годдзя з дня нараджэння)», якая адлюстроўвае найбольш значныя этапы навуковай, творчай, службовай і грамадскай дзейнасці В. Ф. Купрэвіча[34].
Працы
Научные труды. Т. 1-4. — Мн., 1971-75
Физиология больного растения в связи с общими вопросами паразитизма. — М.; Л., 1947
Почвенная энзимология. — Мн., 1966 (совм. с Т. А. Щербаковой)
Академия наук Белорусской ССР: Очерк истории и деятельности. — 3 изд. — Мн., 1968
Купревич В. Ф., Траншель В. Г. «Флора споровых растений СССР. Т. IV. Melampsoraceae» (1957)
В. Ф. Купревич, Болезни клевера и люцерны: определитель — 1954 — Изд-во Академия наук СССР
Зноскі
↑National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 4 студзеня 2025.
Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 411. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
М. Касцюковіч The 7th President — Vasilii F. KUPREVICH // [THE NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS]. — У Сеціве.
Купревич В. Ф. Долголетие: реальность мечты // Литературная газета. — 4 декабря 1968. — № 49.
Купревич В. Ф. Приглашение к бессмертию // Техника — молодёжи. — № 1. — 1965.
Купревич В. Ф. Путь к вечной жизни // Огонёк. — № 35. — 1967.
Ліпскі У. С. Урокі Купрэвіча: Дакум. аповесць. — Мн., 1987.