Быў клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Францыі, капітан. Пасля вайны член Дэмакратычнай партыі. З 1926 года старшыня акруговага суда ў штаце Місуры. З 1934 года сенатар ад гэтага штата. Са студзеня 1945 года віцэ-прэзідэнт ЗША ў адміністрацыі Ф. Д. Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакратычнай партыі (1945—1953, выбраны ў 1948 годзе). Урад Трумэна з 1946 года канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, з 1949 года працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвельта, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле закона Тафта—Хартлі. У час Патсдамскай канферэнцыі загадаў скінуць ядзерныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).