Вучыўся ва Універсітэце Вірджыніі. Стаў віцэ-прэзідэнтам General Motors у 1931 годзе, працаваў над праграмамі, якія аказвалі дапамогу беспрацоўным і тым самым увайшоў у кантакт з Франклінам Рузвельтам. Узначальваў Упраўленне па вытворчасці пры прэзідэнце Рузвельце. У 1943 годзе прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара.