Гары Кімавіч Каспараў (пры нараджэнні Вайнштэйн; 13 красавіка1963, Баку) — савецкі і расійскі шахматыст, 13-ы чэмпіён свету па шахматах, шахматны літаратар, палітык. Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Прызнаецца многімі экспертамі найвялікшым шахматыстам ў гісторыі.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут замежных моў (1986). 3 1986 прэзідэнт Прафесійнай Шахматнай Асацыяцыі (ПША).
Чэмпіён СССР сярод юнакоў (1975—77). Чэмпіён свету сярод юнакоў, міжнародны гросмайстар (1980). Чэмпіён СССР (1981, 1988), чэмпіён Расіі (2004). Уладальнік прыза лепшага шахматыста года «Шахматны Оскар» у 1982—1983, 1985—1988, 1995—1996, 1999, 2001—2002. З 1985 года Каспараў бесперапынна ўзначальваў рэйтынг-ліст ФІДЭ; на 1 студзеня 2006 года ён займаў першае месца з каэфіцыентам Эло 2812, але, згодна з правіламі ФІДЭ, быў выключаны з рэйтынг-ліста на 1 красавіка 2006 года, паколькі не ўдзельнічаў у турнірах на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Чэмпіён свету па версіі ПША (1985—97).
Гары Каспараў актыўна ўдзельнічаў у расійскай апазіцыі з сярэдзіны 2000-х. Ён прымаў удзел у стварэнні і рабоце арганізацый «Аб’яднаны грамадзянскі фронт» і «Салідарнасць». Двойчы быў затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваных палітычных акцыях, у 2007 годзе ён быў арыштаваны на пяць сутак, і праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла яго «вязнем сумлення».[7]
На пачатку сваёй шахматнай кар’еры Г. Каспараў паспяхова выступаў у спаборніцтвах, арганізаваных у Беларусі: Мемарыял Сакольскага (1978, 1-е месца), чэмпіянат СССР па шахматах (1979, 3-4-е месцы)[8].