У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Галубіна.
Галубі́на[1] — рака ў Горацкім, Дрыбінскім і Шклоўскім[2] раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км у Горацкім раёне[2]. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Горацкім раёне за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Гулідаўка[2]. Упадае ў Басю прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Галабурды Дрыбінскага раёна, на поўдзень ад вёскі Шастакі на тэрыторыі Шклоўскага раёна. Вадазбор на поўначы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.
Каля аграгарадка Аўсянка і вёскі Крыўцы на рацэ вадасховішча.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі