Выхаванец пінскага футбола, пачынаў кар’еру ў якасці нападніка, гуляючы за пінскую «Хвалю». Другую палову сезона 2010 правёў у брэсцкім «Дынама», а ўжо ў наступным годзе апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў лістападзе 2012 года пакінуў клуб.
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Мінскам». У «Мінску» хутка замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2013 з 6 галамі стаў другім бамбардзірам клуба пасля Рамана Васілюка. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год[3], але сезон 2014 правёў не так паспяхова, звычайна толькі выхадзіў на замену.
У студзені 2015 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У складзе жодзінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Жодзіна[5].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[6], дзе спачатку выхадіў на замену, а потым стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, толькі ў кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. У сезоне 2019 страціў месца ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[10].
У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Стаў іграком асновы пінскай каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[12]. У сезоне 2021 заставаўся трывалым іграком стартавага складу, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на год[13]. У сезоне 2022 стаў капітанам пінскай каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым яе бамбардзіраў.
У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[14]. У снежні 2023 года падпісаў новы гадавы кантракт з клубам[15].