У 2001 годзе вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамерцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.
Працуе Старшынёй Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».
Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме развіцця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.