Часта ўжываюць афіцыйнае скарачэнне — НДУ ВШЭ. Таксама сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта нярэдка выкарыстоўваецца неафіцыйнае скарачэнне — «Вышка».
Удзельнік Праекта 5-100 (Праект павышэння канкурэнтаздольнасці вядучых расійскіх універсітэтаў сярод вядучых сусветных навукова-адукацыйных цэнтраў).
Гісторыя
Вышэйшая школа эканомікі была створана 27 лістапада 1992 года.[7].
У 1996 годзе Вышэйшая школа эканомікі стала Дзяржаўным універсітэтам (ДУ-ВШЭ).[8]
У 2008 годзе Вышэйшая школа эканомікі перайшла з вядзення Мінэканамразвіцця Расіі ў распараджэнне Урада Расійскай Федэрацыі.[9].
У НДУ ВШЭ дзейнічае 128 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, 36 навукова-навучальных і праектна-навучальных лабараторыі, 32 міжнародныя лабараторыі пад кіраўніцтвам вядучых замежных навукоўцаў, 39 адукацыйных праграм у Маскве, 10 адукацыйных праграм у Санкт-Пецярбургскім кампусе, 9 — у Ніжагародскім і 6 праграм — у Пермскім, і ваенная кафедра.[14][15]
У НДУ ВШЭ, станам на 1 кастрычніка 2016 года, навучалася больш за 31 тысячу студэнтаў, з якіх амаль 22 тысяч навучаліся ў Маскве.[16]
Станам на 1 верасня 2016 года, у НДУ ВШЭ працуюць 2 652 выкладчыкі і 840 навуковых супрацоўнікаў.[17] Ва ўніверсітэце рэалізуецца праграма вяртання расійскіх даследчыкаў, якія абаранілі доктарскія дысертацыі (Ph.D.) у заходніх ВНУ.[12]
У НДУ ВШЭ з 1993 года дзейнічае двухузроўневая так званая балонская сістэма адукацыі — чатыры гады бакалаўрыята і два гады магістратуры.
30 лістапада 2016 года выпускнік факультэта эканомікі НДУ ВШЭ Максім Арэшкін быў прызначаны міністрам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.[18]
18 мая 2018 года выпускнік магістратуры «Стратэгічнае кіраванне» НДУ ВШЭ Канстанцін Наскоў быў прызначаны міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, стаўшы другім членам Урада Расіі, які скончыў гэты ўніверсітэт.[19]
Інстытуты, школы і цэнтры дадатковай і бізнес-адукацыі НДУ ВШЭ.
У 2012 годзе для развіцця кірунку дадатковай адукацыі і прафперападрыхтоўкі да ВШЭ была далучана акадэмія ДАСІС.
Вышэйшая Школа Эканомікі ў Маскве вяла актыўнае супрацоўніцтва з Школай Фінансаў імя Дуйсенберга пра прадастаўленне праграм магістратуры з падвойным дыпломам аднабаковага парадку.[21]
Навуковыя выданні
ВШЭ выдае больш 20 навуковых часопісаў, сярод якіх: