Вуліца Будзённага (руск.: улица Будённого) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
Гістарычна насіла назву Збірагоўская вуліца, пасля - вуліца Лістоўскага.
Размяшчэнне
Да скрыжавання з вул. Савецкай арыентавана з захаду на ўсход, пасля — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Гогаля і Дзяржынскага, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Леніна, перасякае вуліцы Карла Маркса і Савецкіх Пагранічнікаў, з поўначы прымыкае плошча Свабоды, далей перасякае вуліцы 17 верасня, Савецкую (у пешаходнай частцы), Куйбышава, Карбышава, завяршаецца скрыжаваннем з бульварам Касманаўтаў. Даўжыня вуліцы складае каля 1 км.
Забудова
- № 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 18 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 18/1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 23 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 24 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 31 — будынак Брэсцкага гарадскога суда (1928) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000007шыфр 113Г000007
- № 28 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 47 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
- № 49 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Галерэя
-
Будынкі №№ 49 і 47
-
Будынак №47
-
Спасылкі