У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 год тут было 55 двароў. Цягам XVII—XIX стагоддзяў Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл.
У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета ў Івянецкім, з 25 снежня1962 года — у Стаўбцоўскім, з 6 студзеня1965 года — у Валожынскім, з 12 жніўня1970 года — у Дзяржынскім раёнах. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113 двароў, на 1 студзеня2004 года — 76 двароў.
23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска Зуёўка[2]. Да 28 мая2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета[3].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.