Уваходзіла ў склад Койданаўскага графства князёў Радзівілаў. Потым пэўны час належала роду Таргоня-Жыдовічаў герба «Любіч», даўніх прыхаджан і апекуноў койданаўскага калівінісцкага збору. У 1708 годзе возны менскі Браніслаў Багдан Таргоня-Жыдовіч пабудаваў у Гаруцішках уніяцкую Петрапаўлаўскую царкву, запісаўшы ёй 40 дзесяцін зямлі. У царкве знаходзіўся мясцовашанаваны абраз Багародзіцы ўніяцкага пісьма. У 1839 годзе царква пераведзена ў праваслаўе. У 1871 годзе на сродкі прыхаджан узведзены новы будынак царквы, які аднак захаваў традыцыйныя архітэктурныя рысы. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа (12 вучняў — 11 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1886 годзе ў Койданаўскай воласціМінскага павета. У 1894 годзе Дэпартамент земляробства вылучыў у Гаруцішках зямлю В. В. Пашкевічу для арганізацыі гадавальніка лекавых раслін. У 1920-я ў будынку царкоўна-прыходскай школы дзейнічала пачатковая школа.
Петра-Паўлаўская царква (не захавалася). У 1920-я закрыта. У 1950-1960-я разбурана, абраз Багародзіцы і іншае начынне знікла. На месцы царквы захаваліся рэшткі прыходскіх могілак.
Мемарыялы
Брацкая магіла 12 савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Другую сусветную вайну.
Вядомыя асобы
Васіль Васілевіч Пашкевіч (1856/1857—1939) — навуковец у галіне пладаводства. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934). Акадэмік УАСГНІЛ (1935).
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)