У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кон.
Вальтэр Кон (9 сакавіка 1923, Вена, Аўстрыя — 19 красавіка 2016, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Разам з Джонам Поплам атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1998) за развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці.
Біяграфія
Вальтэр Кон нарадзіўся 9 сакавіка 1923 года ў Вене ў яўрэйскай інтэлігенцкай сям'і. З дзяцінства Вальтэр вывучаў латынь і грэчаскую мову. Яго настаўнікам па фізіцы стаў асістэнт А. Эйнштэйна.
Пасля акупацыі Германіяй Аўстрыі Вальтэру з сястрой у рамках выратавальнай аперацыі «Кіндэртранспорт» удалося з'ехаць у Англію, пазней у Канаду. Паступіў ва Універсітэт Таронта. Па прычыне, што ў яго было нямецкае грамадзянства, яму не дазвалялася наведваць будынак факультэта хіміі і ён выбраў фізіку і матэматыку. Пасля вайны яго прыняла да сябе канадская сям'я, а крыху пазней яму была выдзелена стыпендыя на навучанне ў Гарвардскім універсітэце. Некалькі гадоў ён прапрацаваў ва ўніверсітэце Карнегі-Мелана, затым у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега, дзе ён і стварыў тэорыю, за якую быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй.
Зноскі
Літаратура
- Koch W., Holthausen M. C. A Chemist's Guide to Density Functional Theory. 2-ed. — Wiley, 2001. — pp. 293.
Спасылкі