Пітэр Мічэл нарадзіўся ў Мітчэме, Сурэе 29 верасня 1920 года[6]. Бацька — Крыстафер Гібс Мічэл, дзяржаўны служачы, маці — Кейт Беатрыс Дораці (народжаная) Таплін. Пітэр Мічэл атрымаў адукацыю ў Каралеўскім каледжы (Тонтан) і каледжы Ісуса (Кембрыджскі ўніверсітэт), дзе навучаўся натуральным навуках са спецыялізацыяй ў вобласці біяхіміі.
У 1942 годзе ён пачаў даследчую працу на кафедры біяхіміі ў Кембрыджскім універсітэце. У пачатку 1951 года атрымаў ступень доктара філасофіі за вывучэнне механізму дзеяння пеніцыліна. У 1955 годзе ён быў запрошаны прафесарам Майклам Свонам для стварэння біяхімічнага даследчага падраздзялення на кафедры заалогіі Эдынбургскага ўніверсітэта, дзе ён быў прызначаны старшым лектарам у 1961 годзе. У 1963 годзе Мічэл быў вымушаны падаць у адстаўку па стане здароўя.
Навуковыя пошукі
Навуковыя інтарэсы звязаныя з вывучэннем накіраванасці біяхімічных рэакцый у прасторы адносна пэўных унутрыклеткавых арыенціраў. Аўтар хеміасматычнай тэорыі акісляльнага фасфаралявання, якая ляжыць у аснове біяэнергетыкі.
Узнагароды
Медаль і прэмія Novartis (1973)
Прэмія Разэнстыла (1976)
Фонд Фельдберга (1976)
Медаль сэра Ханса Крэбса (1978)
Нобелеўская прэмія па хіміі (1978) «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[7]