Навуковыя працы па тэорыі і методыцы арганічнага сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінтэзнага аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую кіслату.
Ацэнкі
Дзейнасць Эліяса Коры атрымала высокую ацэнку з боку навуковай супольнасці. Ён быў узнагароджаны медалём Франкліна (англ.: Franklin medal) у 1978 годзе, атрымаў прэмію Вольфа па хіміі (1986), прэмію Японіі (1989), Нобелеўскую прэмію па хіміі (1990) і медаль Прыстлі (2004).
Спіс кніг
E. J. Corey, X.-M. Cheng The logic of chemical synthesis. — Wiley-Interscience, 1995. — 464 p. — ISBN 0-471-11594-0
E. J. Corey, L. Kürti, B. Czakó Molecules and Medicine. — Wiley, 2007. — 272 p. — ISBN 0470227494
J. J. Li, E. J. Corey Name Reactions of Functional Group Transformations. — Wiley, 2007. — 768 p. — ISBN 978-0-471-74868-7