Вадзім Андрэевіч Жучкевіч
Дата нараджэння
19 лістапада 1915 (1915-11-19 )
Месца нараджэння
Дата смерці
28 лютага 1985 (1985-02-28 ) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці
географ
Навуковая сфера
геаграфія , тапаніміка
Месца працы
Навуковая ступень
Доктар геаграфічных навук
Навуковае званне
Прафесар
Альма-матар
Вядомы як
найбуйнейшы тапаніміст і беларусавед
Партыя
Член у
Узнагароды
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Вадзім Андрэевіч Жучке́віч (19 лістапада 1915 , г.п. Лоеў , Гомельская вобласць — 28 лютага 1985 ) — беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук (1971 ), прафесар (1972 ). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977 ). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны .
Біяграфія
У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1932 годзе ПТВ. У 1932—1935 гг. працаваў на фабрыцы і вучыўся на рабфаку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Працаваў ва ўстановах асветы ва Усходне-Казахастанскай вобласці і Алтайскім краі . У 1940 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта . У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гг. на фронце. У 1948 годзе скончыў завочную аспірантуру МДУ. З 1962 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце , з 1964 года дацэнт , з 1976 года загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
Займаўся тапанімікай , эканамічнай геаграфіяй . Даследаваў методыку выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974 ), падручнікаў для школ.
З 1975 года быў старшынёй Геаграфічнага таварыства БССР[ 1] .
Сярод апублікаваных прац:
Топонимика Белоруссии. — Мн., 1968.
Общая топонимика. 3 изд. — Мн., 1980.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі