Аперацыя «Аднарог» (фр.: Opération Licorne) — ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары. Французскія сілы былі размешчаны ў краіне пасля пачатку грамадзянскай вайны. Асноўная задача войск з’яўлялася аказанне падтрымкі міратворчай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і забяспечэнне бяспекі замежных грамадзян. Падраздзяленні французскіх узброеных сіл, якія прымалі ўдзел у аперацыі, называліся «сіламі Аднарога» («la force Licorne»).
Першапачаткова «Сілы аднарога» складаліся з ваеннага французскага кантынгента ў Габоне, частка якога ў верасні 2002 года адправілася ў Кот-д’Івуар. Сілы падпарадкоўваліся аб’яднанаму каманднаму пункту французскіх войскаў у Порт-Буэ. Аперацыя абыходзілася французскаму камандаванню прыкладна ў 200 мільёнаў еўра ў год.
Станам на 6 лютага2007 года «Сілы аднарога» складаліся з наступных падраздзяленняў[1]:
тры батальённа-аператыўныя групы (Groupements Tactiques Interarmes, GTIA) — 1-я, 2-я, 43-я;
батальён лёгкай авіяцыі французскай арміі (BATALAT);
батальён матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (BATLOG);
эскадрыллі мабільнай жандармерыі (ваенізаваная паліцыя па ахове грамадскага парадку);
19 верасня2002 група вайскоўцаў узняла мяцеж на поўначы Кот-д’Івуара, што стала пачаткам грамадзянскай вайны. Мяцежнікі групоўкі «Новая сіла» ўсталявалі кантроль прыкладна над паловай тэрыторыі краіны — паўночнай яе часткай. Паўднёвая частка Кот-д’Івуара засталася пад кантролем урада прэзідэнта Гбагбо, хоць на яе тэрыторыі таксама былі салдацкія выступленні, хутка падаўленыя.
22 верасняФранцыя, а затым ЭКАВАС (Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў), па просьбе ўрада Кот-д’Івуара і з дазвалення ААН[2], паслалі ў краіну вялікія воінскія кантынгенты[3]. Замежныя войскі былі размешчаны паміж варагуючымі бакамі, каб не дапусціць узброеных сутыкненняў паміж імі. Па словах французскіх уладаў, разгортванне часцей арміі Францыі ў краіне прадухіліла павелічэнне колькасці ахвяр канфлікту. Неглядзячы на тое, што інтэрвенцыя спыніла прасоўванне паўстанцаў на падкантрольны ўраду поўдзень, французскі прэзідэнт Жак Шырак заявіў, што яго войскі не ваююць з паўстанцамі, а абараняюць сваіх грамадзян і іншых замежнікаў.
Праз месяц пасля пачатку вайны, 17 кастрычніка, было падпісана пагадненне аб спыненні агню. Рэжым спынення агню практычна паваліўся 6 студзеня2003 года, калі дзве групы баевікоў напалі на французскія пазіцыі недалёка ад горада Дуэкуэ, параніўшы дзевяць салдат, аднаго з іх цяжка. Паводле заявы французскага прадстаўніка, замежныя войскі адбілі напад і контратакавалі, забіўшы 30 паўстанцаў.
28 лістапада Народны рух Кот-д’Івуара (НРКІ) і Рух за справядлівасць і мір (РСМ) узялі пад свой кантроль гарады Ман і Данане, размешчаныя на захадзе краіны. У адказ туды былі адпраўлены французскія войскі для эвакуацыі замежнікаў. Яны ўступілі ў бой з паўстанцамі ў раёне Мана 30 лістапада. Сутыкненні прывялі да гібелі дзесяці паўстанцаў, адзін французскі салдат атрымаў раненні[4].
У снежні 2002 года французскія інтэрвенты дапамаглі прэзідэнту Гбагбо адбіць націск мяцежнікаў[5][6].
З 15 да 26 студзеня 2003 года ўдзельнікі канфлікту сустрэліся ў Ліна-Маркус у Францыі, каб паспрабаваць дамовіцца аб вяртанні да міру. Бакі падпісалі 26 студзеня кампраміснае пагадненне. Прэзідэнт Гбагбо захоўваў ўладу, а яго апаненты былі запрошаны ва ўрад прымірэння і атрымалі пасты міністраў абароны і ўнутраных спраў.
25 чэрвеня 2003 французскі салдат быў забіты ў сваім аўтамабілі салдатам урадавай арміі побач з Ямусукра.
4 лістапада2004 года, прымаючы пад увагу правал перамоў з мяцежнікамі, прэзідэнт Ларан Гбагбо пачынае паветраныя бамбардзіроўкі поўначы краіны. Гбагбо загадвае правесці серыю авіяналётаў на пазіцыі паўстанцаў «Новай сілы»[7].
6 лістапада 2004 года два самалёты Су-25 ВПС Кот-д’Івуара нанеслі ўдар па пазіцыях сіл французскага міратворчага кантынгенту каля горада Буаке, пераблытаўшы іх з мяцежнікамі. У выніку налёта загінулі 9 чалавек і паранены 31[8]. Таксама загінуў адзін амерыканскі грамадзянін, член гуманітарнай місіі[9]. Самалёты пілатавалі выхадцы з Беларусі[8][10]. Праз некалькі гадзін пасля нападу, прэзідэнт Францыі Жак Шырак загадаў правесці контрудар па ваеннаму аэрапорту Ямусукра. Французы здзейснілі напад на гэты аб’ект, знішчыўшы два самалёта Су-25 і тры баявых верталётаў. Яшчэ два верталёта збіты ў небе над Абіджанам[7]. Тым часам «Маладыя патрыёты Абіджана» — нацыяналістычнае апалчэнне — атакавалі французскіх грамадзян у фактычнай сталіцы краіны, а таксама французскую ваенную базу. Некалькі сотняў чалавек з Захаду, галоўным чынам французы, схаваліся на дахах сваіх дамоў, каб пазбегнуць расправы, а затым былі эвакуіраваны французскімі верталётамі. Францыя накіравала падмацаванне з 600 салдат[11].
Нягледзячы на гэтак сур’ёзны інцыдэнт, канфлікт паміж Кот-д’Івуарам і Францыяй працягу не атрымаў. Аднак падзеі лістапада 2004 года пагоршылі становішчы грамадзянскага насельніцтва да замежных ваеннаслужачых. Больш за тое, некалькі французскі ваенных пасля французска-івуарыйскага канфлікту былі забіты мясцовымі жыхарамі.
Міжваенны перыяд
31 ліпеня2008 года Савет Бяспекі ААН працягнуў на шэсць месяцаў мандаты сваёй місіі і «сіл Аднарога» ў Кот-д’Івуары. Пасля яны былі падоўжаны да 31 студзеня2009 года, з тым каб забяспечыць бяспеку на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года. Аднак выбары былі перанесены на 2010 год.
У 2010 годзе праводзіліся выбары прэзідэнта. Кандыдата два: дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо і саюзнік «Новай Сілы», вылучэнец ад партыі Аб’яднанне рэспубліканцаў — Аласан Уатара[12]. Падчас выбараў абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў розных парушэннях, у тым ліку фальсіфікацыі на галасаваннях. Пасля падліку галасоў стала ясна, што перамог Аласа Уатара[13][14]. Аднак прыхільнікі Гбагбо заявілі, што перамог іх кандытат. Хутка завязаліся сутычкі паміж прыхільнікамі двух палітыкаў. У канфлікт, на баку Уатары, умяшаліся МС ААН і «сілы Аднарога». 1 красавіка французскія ваенныя высадзіліся на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Кот-д’Івуара. Неўзабаве да сіл Уатары далучыўся кантынент украінскіх міратворцаў. 5 красавіка кантынгент войск Францыі і ўкраінскія верталёты Мі-24 нанеслі авіяўдары па шэрагу стратэгічных аб’ектаў сіл Гбагбо[15][16]. 9 красавіка сілы, падначаленыя Ларану Гбагбо, перайшлі ў наступленне, заняўшы стратэгічна важныя кварталы Абіджана. 11 красавіка французы абстралялі ракетамі рэзідэнцыю прэзідэнта Гбагбо. У гэты ж дзень Ларан Гбагбо і яго жонка былі арыштаваны.
Пасляваенны час
21 студзеня 2015 года аперацыя «Аднарог» афіцыйна завершана. Аднак Францыя захавала ваенную прысутнасць у краіне[17].