Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь 1939 года.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў каля Беластока камісарам 59-га разведвальнага батальёна 2-й Беларускай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М. В. Фрунзэ 1-га стралковага корпуса 10-й арміі Заходняга фронту.
У першы бой з ворагам уступіў 22 чэрвеня 1941 пры абароне крэпасці Асавец[1], на чале зводнай дывізіі прыкрываў адыход 6-га кавкорпуса, у складзе групы генерала Болдзіна ўдзельнічаў у спробе адбіць заняты немцамі Мінск.
Патрапіўшы ў акружэнне, з васямнаццаццю байцамі перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы ў Мінскай і Віцебскай абласцях. У кастрычніку далучыўся да атрада дэсантнікаў з ГРУ ГШ ЧА на чале з Р. М. Ліньковым.
Са жніўня 1941 г. па красавік 1944 г. знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ Генеральнага штаба Чырвонай арміі, выконваў спецыяльныя заданні ў тыле немцаў. Партызанская мянушка — «дзядзька Пеця».
Арганізаваў шэраг атрадаў. У маі 1942 года прайшоў 600 км па тылах ворага ў месцы з больш развітой сеткай чыгунак. У трохвугольніку дарог Пінск-Баранавічы-Лунінец разгарнуў дыверсійную працу, за «ўзорную арганізацыю» якой у студзені 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
У лістападзе 1942 года, здзейсніў рэйд у Заходнюю Украіну, усталяваў сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі Валынскай і Ровенскай абласцей.
У пачатку 1943 брыгада Брынскага зладзіла шэраг правакацый, у выніку якіх пачаліся рэпрэсіі нямецкага камандавання супраць украінскіх паліцэйскіх[4]. Таму апошнія сышлі ў лясы, далучыўшыся да украінскіх партызан[5].
Да новага 1943 года Брынскі арганізаваў партызанскую брыгаду асобага прызначэння, а ў жніўні 1943 пад выглядам партызанскага злучэння падрыўнікоў па загаду кіраўніцтва РУ ГШ КА арганізаваў Аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр і ўзначаліў яго.
Партызаны ГРУ А. П. Брынскага зрабілі каля 5000 дыверсій на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы: пусцілі пад адхон звыш 800 эшалонаў, спалілі больш за 500 аўтамашын, 73 танка, узарвалі каля 100 мастоў.
«За Ваш геройскі подзвіг, выяўлены пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка», як сказана ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага1944 года падпалкоўніку Брынскаму Антону Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3349).
У сакавіку 1944 года хворага Антона Пятровіча вывезлі з варожага тылу ў Маскву. У войска ён вярнуўся ўжо пасля заканчэння вайны. У пасляваенныя гады службу праходзіў у г. Горкім[1].
Пасля вайны
У 1945 годзе скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы каманднага складу «Стрэл», у 1952 годзе — курсы камандзіраў дывізій.
Срэбны «Крыж Грунвальда» (Польская Народная Рэспубліка)
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ст. і інш.
Памяць
Яго імя носяць вуліцы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Луцку, а таксама дзіцячая бібліятэка і Дом дзіцячай культуры ў Ніжнім Ноўгарадзе. У райцэнтры Маневічы (Валынь, Украіна) каля будынка сярэдняй школы № 2 яго імя ўсталяваны бюст. А. П. Брынскі — ганаровы грамадзянін г. Луцк
На доме № 46 па вул. Грузінскай у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ён жыў у 1946—1971, устаноўлена мемарыяльная дошка.
У Цэнтральным архіве Ніжагародскай вобласці дачкой Валянцінай, выпускніцай Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, створаны персанальны фонд А. П. Брынскага Р-398 з пяці вопісаў, 1878 спраў.
А. П. Брынскі стаў прататыпам аднаго з юных герояў аповесці Уладзіміра Бяляева «Старая крэпасць»[1].
У 2006 годзе да 100-годдзя А. П. Брынскага створаны тэлефільм «Залатая зорка № 3349», выдавецтвам «Дзятлавы горы» апублікаваны кампендыем кніг «Антон Бринский: Страницы жизни», ІГЦ «Марка» да 100-годдзя А. П. Брынскага выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам[8].
Зноскі
↑ абвгдАнтон Бринский(руск.)(недаступная спасылка). Управление информатизации аппарата Губернатора и Правительства Нижегородской области. — Статья об А. Бринском. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.
↑Гогун Александр. Народные мстители — народу. // Секретные материалы 20 века. Специальный выпуск № 2. — 2005. — С. 83-90
↑Дмитрий Карасюк.. Антон Бринский(руск.). philatelia.ru (15 студзеня 2006). — Сайт коллекционера. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.
Антон Бринский(руск.)(недаступная спасылка). Управление информатизации аппарата Губернатора и Правительства Нижегородской области. — Статья об А. Бринском. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.