Анатоль Іванавіч Гармаза |
Дата нараджэння |
10 лютага 1955(1955-02-10) (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці |
мастак |
Месца працы |
|
Вучоба |
|
Анатоль Іванавіч Гармаза (10 лютага 1955, в. Навасады, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1987 г. Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава, мастацка-графічны факультэт. З 1978 г. літсупрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. шэф-рэдактар газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніжак, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Удзельнік рэспубліканскіх і замежных выставак, кожны год прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай выстаўцы карыкатуры ў Турцыі.
Зноскі
Літаратура