«Амерыканцы» (англ.: The Americans) — амерыканскі драматычны шпіёнскі тэлесерыял, створаны Джо Вайсбергам для канала FX. Ввыходзіў у эфір на працягу шасці сезонаў з 30 студзеня 2013 года па 30 мая 2018 года.
Гісторыя пра складаны шлюб двух агентаў КДБ, якія пад выглядам амерыканцаў засяляюцца ў прыгарад Вашынгтона адразу пасля таго, як прэзідэнтам абіраюць Рэйгана. Падстаўны шлюб Філіпа і Элізабэт з кожным днём становіцца ўсё больш сапраўдным і эмацыйным, нягледзячы на эскалацыю халоднай вайны і небяспечныя адносіны, якія яны павінны падтрымліваць з сеткай шпіёнаў і інфарматараў. Напружанне нарастае, калі з’яўляецца новы сусед Стэн, агент ФБР, які працуе ў контрразведцы.