16:9 (1,78:1) — гэта шырокаэкранны фармат суадносін бакоў выявы з шырынёй 16 адзінак і вышынёй 9 адзінак.
Калісьці экзотыка,[1] з 2009 года такі фармат выявы стаў найбольш распаўсюджаным варыянтам суадносін бакоў для тэлевізараў і камп’ютарных манітораў, а таксама з’яўляецца міжнародным стандартным фарматам выявы для лічбавага тэлебачання UHD, HDTV, Full HD і SD.
Гісторыя
Доктар Кернс Паўэрс, член рабочай групы SMPTE па электроннай вытворчасці высокай выразнасці, упершыню прапанаваў суадносіны бакоў 16:9 (1,77:1) у 1984 годзе.[2] Папулярнымі выбарамі ў 1980 годзе былі 4:3 (на падставе тагачаснага тэлевізійнага стандарту), 15:9 (5:3) (еўрапейскі "плоскі" фармат 1,66:1), 1,85:1 (амерыканскі "плоскі" фармат) і фармат 2,35:1 (CinemaScope/Panavision) для анаморфнага шырокафарматнага экрана.
Паўэрс выразаў прамавугольнікі з аднолькавымі плошчамі, якія адпавядаюць кожнаму з папулярных у той час суадносін бакоў. Пры налажэнні прамавугольнікаў з сумяшчэннем па цэнтры ён выявіў, што ўсе гэтыя прамавугольнікі разам змяшчаюцца ў знешні прамавугольнік з суадносінамі бакоў 1,77:1 і ўсе яны таксама змяшчаюць меншы агульны ўнутраны прамавугольнік з такімі ж суадносінамі бакоў 1,78:1.[3] Значэнне, знойдзенае Паўэрсам, роўнае сярэдняму геаметрычнаму двух найбольш розных суадносін бакоў, 4:3 і 2,35:1, ≈ 1,77, што даволі блізка да 16:9.
Хоць 16:9 (1,77:1) першапачаткова быў абраны ў якасці кампраміснага фармату, уздым папулярнасці HD замацаваў 16:9 як, бадай, найбольш распаўсюджаны фармат суадносін бакоў відэа. [4]
У 1993 годзе Еўрапейскі саюз прыняў План дзеянняў 16:9[5], каб паскорыць развіццё перадавых тэлевізійных сэрвісаў у фармаце 16:9, як у PALplus (сумяшчальны са звычайнымі трансляцыямі PAL), так і ў HD-MAC (ранні фармат HD).
На працягу перыяду з канца 2000-х і да пачатку 2010-х гадоў камп’ютэрная індустрыя перайшла з 4:3 на 16:9 як на найбольш распаўсюджаны фармат суадносін бакоў для манітораў і ноўтбукаў. Выкарыстоўваючы аднолькавыя суадносіны бакоў як для тэлевізараў, так і для манітораў, можна спрасціць вытворчасць і скараціць выдаткі на даследаванні, не патрабуючы двух асобных камплектаў абсталявання.[6]
У сакавіку 2011 года фармат 16:9 1920 × 1080 стаў самым распаўсюджаным варыянтам экрана сярод карыстальнікаў Steam.[7] На ліпень 2022 г. фармату 16:9 аддаюць перавагу 77% карыстальнікаў (1920 × 1080 з 67%; 2560 × 1440 з 10%).[8]
Распаўсюджаныя стандарты раздзяляльнасці
Стандарты раздзяляльнасці для 16:9 пералічаны ў табліцы ніжэй: