«Лепш тэлефануйце Солу» атрымаў прызнанне крытыкаў, пахвалы за акцёрскую гульню, персанажаў, сцэнарый, рэжысуру і аператарскую працу. Многія рэцэнзенты лічылі яго годным пераемнікам «На ўсе застаўкі» — некаторыя лічылі яго лепшым за свайго папярэдніка — і адным з найвялікшых тэлесерыялаў усіх часоў[3][4][5]. Ён атрымаў мноства ўзнагарод і намінацый, уключаючы дзве прэміі Пібадзі, 53 прэміі «Эмі» і Creative Arts Emmy Awards, 19 прэмій Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, 20 прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў», дзевяць прэмій Гільдыі кінаакцёраў і 6 «Залатых глобусаў». На момант выхаду ў эфір прэм’ера серыяла ўтрымлівала рэкорд як самая рэйтынгавая прэм’ера серыяла у гісторыі кабельнага тэлебачання[6].
Сюжэт
Падзеі серыяла разгортваюцца ў 2002 годзе ў горадзе Альбукерке і сканцэнтраваны на жыцці адваката Джымі Мак-Гіла (Боб Одэнкёрк) за шэсць гадоў да яго з’яўлення ў серыяле «На ўсе застаўкі» і знаёмства з яго галоўнымі героямі, аднак некаторыя падзеі адбываюцца падчас і пасля арыгінальнага серыяла.
Серыял паказвае пераўвасабленне дробнага адваката з Альбукерке Джымі Мак-Гіла ў крымінальнага адваката пад працоўным псеўданімам Сол Гудман.