Аменемхе́т III — егіпецкі фараон (каля 1844—1797 да н.э.) эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя).
Пры ім інтэнсіўна будаваліся храмы, былі расшыраны медныя руднікі на Сінайскім паўвостраве, у выніку ірыгацыйных работ у Фаюмскім аазісе створана штучнае Мерыдава возера, узведзены вялікі будынак у Фаюме, названы грэкамі Лабірынтам (прыраўноўваўся да сямі дзівосаў свету), 2 піраміды.
Праўленне Аменехета III — перыяд т.зв. другога росквіту Егіпта.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Аменемхет III — продкі |
---|
|