Аляксандр Юр’евіч Лобушкін |
Дата нараджэння |
3 снежня 1955(1955-12-03) (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Аляксандр Юр’евіч Лобушкін (нар. 3 снежня 1955, г. Хабараўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
У 1974—1975 гадах працаваў чарцёжнікам-канструктарам у «Маспраект-1».
Скончыў у 1980 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1980—1990 гадах працаваў у інстытуце «Белкааппраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, в. а. галоўнага архітэктара праектаў інстытута. У 1990—1992 гадах кіраўнік групы архітэктараў ТАА «Эксінт», у 1992—1995 гадах — майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 1995—2005 гадах працаваў галоўным дызайнерам галерэі мэблі «Домус». З 2006 года займаецца праектаваннем у вобласці прыватнай архітэктуры і інтэр’ера. З 2012 года выкладае праектаванне на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» БНТУ.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1985 года.
Творчасць
Аўтар архітэктурных праектаў прамысловых, грамадзянскіх і культавых аб’ектаў, а таксама інтэр’ераў прыватных дамоў, кватэр, крам і офісаў: буцік «Калумбус», галерэя мэблі «Домус», крама «Метр Сорак» у Мінску; офісы галоўнага ўпраўлення Маскоўскага метрапалітэна на праспекце Міру у Маскве; офісы кампаній «Макі», «КЛМ», «Франдэса», «Аэрамаш», «Медын» у Мінску і шматлікіх іншых. Працы апублікаваліся ў часопісах: «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Архітэктура СССР», «Лепшыя інтэр’еры», «Мажардом».
Удзельнік і прызёр розных архітэктурных конкурсаў.
Зноскі
Літаратура
- Лобушкин Александр Юрьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)