Пачынаў кар’еру ў складзе жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе выступаў за дубль. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым зрэдку выхадзіў на замену, выступаў таксама за дубль бабруйчан. Па выніках сезона 2016 «Белшына» страціла месца ў Вышэйшай лізе.
У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[2]. У лістападзе таго ж года пакінуў смаргонскі клуб[3]. У пачатку 2018 года адправіўся на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак, у Вышэйшай лізе так і не згуляў за каманду, выступаў толькі за дубль, і ў ліпені перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], дзе стаў іграком асновы.
Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у жніўні пакінуў каманду[6], астатнюю частку сезона правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», дзе гуляў да ліпеня. У 2021 годзе стаў іграком салігорскага «Партызана».