Футбольны клуб быў заснаваны ў 2015 годзе. Выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў пачатку 2021 года далучыўся да пашыранай Другой лігі. Тады ж на пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны колішні ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Януш. Па выніках сезона 2021 «Партызан» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак адмовіўся ад пераходу ў Першую лігу.
У 2022 годзе «Партызан» зноў выступаў у Другой лізе, дзе на рэгіянальным этапе стаў найлепшым у зоне «Поўдзень» Мінскай вобласці, а ў фінальным этапе фінішаваў трэцім. Таксама клуб стаў фіналістам Кубка рэгіёнаў 2022, саступіўшы у фінальным матчы «Івацэвічам-ДЮСШ»[1].
У 2023 годзе ў Другой лізе «Партызан» спачатку стаў найлепшым у Мінскай вобласці, а затым заняў першае месца ў фінальным турніры, перамогшы ў матчы за першае месца мінскія «Крумкачы» (2:2, па пенальці 4:1).