У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Алёхін.
Аляксандр Аляксандравіч Алехін (распаўсюджанае напісанне і вымаўленне Алёхін з’яўляецца памылковым; 19(31) кастрычніка1892, Масква — 24 сакавіка1946, Эштарыл, Партугалія) — рускі і французскі шахматыст, які выступаў за Расійскую імперыю, Савецкую Расію і Францыю, чацвёрты чэмпіён свету па шахматах.
Алехін ўвайшоў у лік наймацнейшых шахматыстаў свету перад Першай сусветнай вайной, заняўшы трэцяе месца на пецярбургскім турніры 1914 гады, а ў 1921 годзе пакінуў Расію і пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, грамадзянiнам якой стаў у 1925 годзе. У 1927 годзе Алёхін выйграў матч за званне чэмпіёна свету ў Хасэ Рауля Капабланкі, які лічыўся непераможным, і затым на працягу некалькіх гадоў дамінаваў у спаборніцтвах, выйграючы найбуйнейшыя турніры свайго часу з вялікай перавагай над супернікамі.