Альбрэхт быў пятым сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыіМаксіміліяна II. Ён быў адпраўлены да іспанскага двара ва ўзросце 11 гадоў, дзе яго дзядзька, кароль Іспаніі Філіп II, кіраваў яго адукацыяй. Альбрэхту прадказвалі царкоўную кар’еру. У 1577 годзе ва ўзросце 18 гадоў ён быў узведзены ў кардыналы. Філіп II планаваў прызначыць яго архібіскупамТаледа, але дзеючы архібіскуп Гаспар дэ Кірога пражыў даўжэй чаканага. Тым часам Альбрэхт займаў другарадныя пасады.
Пасля смерці эрцгерцага Эрнста ў 1595 годзе, Альбрэхт быў накіраваны ў Брусель, каб прыняць справы свайго памерлага брата. Ён прыбыў у Брусель 11 лютага1596 года. Яго першай задачай было аднаўленне ваеннага панавання Іспаніі ў Ніжніх краінах. Іспанія сутыкнулася з аб’яднанымі сіламі Галандскай рэспублікі, Англіі і Францыі і цярпела паразу за паразай пачынаючы з 1590 года.